Амаль тры гады таму назад «Беларусбанк» запусціў партнёрскую праграму «Мост», у рамках якой выдаюцца крэдыты на куплю тавараў, аплату паслуг у партнёраў банка пад стаўку 0,00001%. Сёння партнёрская база гэтай праграмы налічвае ўжо 2 000 кампаній.
Гэта партнёры з самых розных галін эканомікі. Пераважаюць кліенты, якія працуюць у сферы будаўніцтва, вытворчасці і рэалізацыі харчовых і нехарчовых тавараў, лясной прамысловасці, машынабудавання.
Дадаткова ў рамках праграмы «Мост» «Беларусбанк» выдае прадаўцам тавараў, работ і паслуг гарантыі плацяжу па патрабаванні з адтэрміноўкай аплаты да 180 дзён пад стаўку 0,00001%.
Даведачна: За кошт удзелу ў праграме «Мост» крэдытаатрымальнік можа купіць тавары і паслугі па самай нізкай на рынку стаўцы або атрымлівае пачатковы капітал для свайго бізнес-старту, а партнёр банка значна павышае абарачальнасць сродкаў, зніжае дэбіторскую запазычанасць і паляпшае фінансавую справаздачнасць.
Аддзел камунікацый