Навіны банка і прэс-рэлізы
04.10.2019

Беларусбанк атрымаў узнагароду першай прэміі Effie Awards Belarus

У Мінску ўпершыню прайшла прэстыжная сусветная прэмія ў галіне эфектыўнасці маркетынгу - Effie Awards Belarus, права правядзення якой у нашай краіне атрымала Асацыяцыя Камунікацыйных і Маркетынгавых Агенцтваў.

Найбуйнейшы банк краіны атрымаў бронзавую ўзнагароду ў катэгорыі «Банкаўскія, фінансавыя і страхавыя паслугі» за праект «Новы падыход у арганізацыі продажаў - Клубы».

«Мэта ўдзелу ў такой прэстыжнай прэміі - паказаць, што Беларусбанк змяняецца. І тая ўзнагарода, якую атрымала наша каманда, сведчанне таго, што наш банк і рынак, які змяняецца, гавораць на адной мове - мове прафесійных кампетэнцый і поспеху, - адзначыў на ўрачыстай цырымоніі ўручэння намеснік старшыні праўлення банка Аляксандр Ягораў. – У фінале прэміі мы ўбачылі лепшыя крэатыўныя ідэі і кейсы, прадстаўленыя дзяржаўнымі і прыватнымі кампаніямі. Гэта даказвае той факт, што яны гатовы змяняцца, а значыць, і гатова змяняцца краіна».

Effie Awards Belarus 2019

Усяго конкурсная праграма Effie Awards Belarus 2019 уключала 23 таварныя катэгорыі і 15 спецыяльных катэгорый, а таксама 4 катэгорыі Positive Change. Сэнс такога падзелу на катэгорыі ў тым, каб даследаваць маркетынгавую эфектыўнасць ва ўсіх магчымых бізнес сітуацыях. Да ўдзелу ў прэміі прымаліся праекты, рэалізаваныя на тэрыторыі Беларусі за апошнія 2 гады.

маркетинговая эффективность

Effie Awards Belarus заклікана штогод вызначаць і ўзнагароджваць найбольш эфектыўныя намаганні ў маркетынгавых камунікацыях, рэалізаваныя на беларускім рынку. Правядзенне Прэміі Effie Belarus будзе спрыяць павышэнню выніковасці выкарыстання маркетынгавых рэсурсаў кампаніямі і вызначэнню эфектыўнасці інструментаў маркетынгу, задасць правільныя вектары наступнай маркетынгавай палітыцы брэндаў.

Прэмія вядома па ўсім свеце з 1968 года, як залаты стандарт маркетынгавай эфектыўнасці і сімвал дасягненняў у індустрыі. Узнагароды ўручаюцца ў 47 краінах, на 5 кантынентах і на глабальным узроўні. У гэтым годзе Effie адзначае 50-гадовы юбілей, а Effie Belarus стала 53-й праграмай у сетцы Effie.

Узнагароды Effie Awards, якія міжнародныя брэнды і агенцтвы штогод імкнуцца займець у свой арсенал, вядомы ва ўсім свеце як залаты стандарт маркетынгавай эфектыўнасці і сімвал дасягненняў у індустрыі. Effie Awards ушаноўвае ідэі, якія рэальна працуюць, даказваючы эфектыўнасць маркетынгавых камунікацый для развіцця бізнесу.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!