Да спісу партнёраў-забудоўшчыкаў «Беларубанка» далучіліся яшчэ тры кампаніі. На ўмовах крэдыту «Іпатэка з намі» можна набыць жыллё, якое адпавядае вашаму бюджэту, статусу і ладу жыцця.
Для жыхароў сталіцы забудоўшчык СТАА «ІНФАРЭАЛТ» прэзентуе eco-friendly праект ЖК «Фарфоравы» ў самым яго сэрцы. Канцэпцыю квартала апісваюць тры жылыя шматкватэрныя дамы павышанай камфортнасці, чатыры падземных паркінга, дзіцячы сад, бізнес-цэнтры, СПА і іншыя выгоды. Асобным упрыгожваннем стане маляўнічы ландшафт комплексу, які падкрэсліць асаблівую атмасферу гэтага кутка горада.
Для жыхароў Магілёўшчыны, у прыватнасці Бабруйска, свае паслугі прапануе сумесная беларуска-кітайская будаўнічая кампанія ТАА «БелКітБуд і К», якая рэалізуе запатрабаванае жыллё, і КУДП «УКБ г. Бабруйска» — найбуйнейшы забудоўшчык вобласці, які ўжо ў гэтым годзе пачынае будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома.
Нагадаем, крэдытам «Іпатэка з намі» можна аплаціць да 90% кошту пакупкі ці будаўніцтва жылля. У дадатак да ўсяго «Беларусбанк» прадастаўляе адтэрміноўку на пагашэнне асноўнага доўгу да 18 месяцаў з моманту набыцця кватэры і магчымасць датэрміновага пагашэння крэдыту без камісіі.
Атрымаць падрабязную інфармацыю, а таксама азнаёміцца з актуальнымі ўмовамі крэдытавання можна тут або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр па нумары 147.