Навіны банка і прэс-рэлізы
01.10.2019

Добрыя навіны для крэдытаатрымальнікаў

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 01.10.2019г. зніжае працэнтныя стаўкі па крэдытных дагаворах на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылля на ўмовах, вызначаных банкам. Працэнтная стаўка па такім крэдыце цяпер складае стаўку рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічаную на 4,2 працэнтных пункта.

Акрамя таго, з 01.10.2019г. аналагічнае зніжэнне працэнтнай стаўкі Банк ажыццяўляе і па шэрагу крэдытаў на спажывецкія патрэбы.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр па нумары 147.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!