Навіны банка і прэс-рэлізы
19.09.2019

Грашовыя пераводы Western Union па ўсім свеце цяпер даступныя ў мабільным прыкладанні «Беларусбанка»

Western Union у М-банкінгу Беларусбанка

Мабільнае прыкладанне М-банкінг «Беларусбанка» цяпер звязана з сеткай пунктаў абслугоўвання Western Union у больш чым 200 краінах і тэрыторыях свету

Мінск, 17 верасня 2019 г – Кампанія Western Union, лідар у сферы міжнародных грашовых пераводаў, і ААТ « ААБ Беларусбанк», адзін з вядучых банкаў у рэспубліцы Беларусь, пашыраюць спіс анлайн паслуг грашовых пераводаў і запускаюць міжнародныя грашовыя пераводы ў фармаце 24/7 у мабільным прыкладанні банка.

Трымальнікі картак «Беларусбанка» цяпер могуць адпраўляць грашовыя пераводы са сваіх смартфонаў для выплаты ў мясцовай валюце ў сотнях тысяч пунктаў абслугоўвання Western Union у больш чым 200 краінах і тэрыторыях свету. Гэта паслуга запушчана ў дапаўненне да ўжо існуючых магчымасцяў адпраўкі і атрымання грашовых пераводаў Western Union праз інтэрнэт-банкінг, 2100 тэрміналаў самаабслугоўвання1, або больш чым 500 аддзяленняў банка па ўсёй краіне.

Святлана Кажэкіна, намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» адзначыла паспяховы 19-гадовы вопыт супрацоўніцтва банка з кампаніяй Western Union:

«Нашы кліенты высока цэняць зручнасць і даступнасць пераводаў Western Union® праз аддзяленні «Беларусбанка». Новая паслуга ў прыкладанні М-банкінг пашырае магчымасці міжнародных пераводаў, дазваляючы кліентам павысіць мабільнасць і эканоміць час, — дадала Святлана Кажэкіна. — «Беларусбанк» мае намер і ў далейшым развіваць новыя сэрвісы пераводаў Western Union у Беларусі».
«Сёння кліенты пры выбары варыянта адпраўкі або атрымання міжнародных грашовых пераводаў цэняць разнастайнасць. І мы вельмі рады пашырыць наша супрацоўніцтва з «Беларусбанкам» і даць яго кліентам яшчэ адну магчымасць адпраўлення грашовых пераводаў - праз мабільнае прыкладанне М-банкінг. Новая паслуга дазваляе адправіць грошы лёгка і проста ўсяго ў некалькі дакрананняў да экрана», – сказаў Андрэй Агееў, рэгіянальны віцэ-прэзідэнт Western Union у Расіі і краінах СНД.

Па статыстыцы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь праз міжнародныя сістэмы грашовых пераводаў у 2018 годзе з Беларусі ў іншыя краіны свету было адпраўлена больш за 175 млн. долараў ЗША. У параўнанні з 2017 годам рост склаў 6%.

1 Колькасць тэрміналаў прадстаўлена паводле даных на ліпень 2019 года

Пра кампанію Western Union

Кампанія Western Union – глабальны лідар міжнародных і міжвалютных грашовых пераводаў. Шматканальная платформа Western Union злучае лічбавы і аналагавы свет і дазваляе фізічным і юрыдычным асобам адпраўляць і атрымліваць грошы, а таксама здзяйсняць плацяжы хутка, проста і надзейна. Паводле даных на 31 сакавіка 2019 года, глабальная сетка кампаніі налічвае 550 тысяч пунктаў абслугоўвання, якія прапануюць паслугі пад брэндамі Western Union, Vigo і Orlandi Valuta ў больш чым 200 краінах і тэрыторыях свету, а таксама прадастаўляюць магчымасць адпраўляць сродкі на мільярды рахункаў. Акрамя таго, сайт westernunion.com – лічбавы канал, які найбольш хутка развіваецца, за 2018 год – даступны больш чым у 70 краінах і тэрыторыях і дазваляе адпраўляць сродкі па ўсім свеце. Валодаючы глабальнай сеткай, Western Union дапамагае пераводзіць грошы на добрыя мэты, злучаючы сем'і, сяброў і бізнес-супольнасці, падтрымліваючы фінансавае ўзаемадзеянне і эканамічны рост. Больш інфармацыі даступна на сайце www.westernunion.com.

Кантакты для СМІ

Western Union

Carolina Laurijssen
Carolina.laurijssen@wu.com
+44 (0) 208 563 6665

Знешні прэс-офіс WU
у Расіі і СНД
Ketchum

Moscow.wu@ketchum.com
Ніна Усцінава
nina.ustinova@ketchum.com
+ 7 495 664-2888 ext.157
Аляксандр Маісееў
Alexandr.Moiseev@ketchum.com
+ 7 495 664-2888 ext.134

«Беларусбанк»

Аляксей Кулік
Tel.: +375 17 309 08 86
E-mail: alex.kulik@asb.by
Яўгенія Жукоўская
Tel.: +375 17 218 80 08
E-mail: evgenia.zhukovskaya@asb.by

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!