Навіны банка і прэс-рэлізы
18.09.2019

Чарговы крок насустрач цыфравізацыі: купіць акцыі вядучых сусветных кампаній стала яшчэ прасцей!

Паслугамі «Беларусбанка» па даверным кіраванні грашовымі сродкамі цяпер можна карыстацца аддалена. У сістэме Інтэрнэт-банкінг рэалізавана магчымасць заключэння дагавору, пераводу грашовых сродкаў і падачы банку распараджэння на куплю або продаж каштоўных папер на замежных рынках. Акрамя гэтага, кліентам банка даступны прагляд актуальнай інфармацыі аб бягучым стане свайго інвестыцыйнага партфеля.

Гэты прадукт банка з'яўляецца альтэрнатывай традыцыйным інструментам для размяшчэння свабодных грашовых сродкаў - дэпазіт і аблігацыі, і, перш за ўсё, будзе цікавы кліентам, якія жадаюць атрымаць больш высокую даходнасць і гатовы пры гэтым да павышаных рызыкаў.

Зарэгістравацца ў сістэме Інтэрнэт-банкінг банка можна анлайн.

Умовы аказання дадзеных паслуг і дэталёвая інфармацыя размешчана на сайце.