Навіны банка і прэс-рэлізы
17.09.2019

У М-Банкінг рэалізавана магчымасць ажыццяўлення грашовых пераводаў Western Union

З 17.09.2019 трымальнікі плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць ажыццявіць аперацыі па сістэме Вестэрн Юніон у М-Банкінг.

У М-Банкінг даступны аперацыі:

  • адпраўлення пераводу на карысць фiзiчнай асобы (тэрміновы/12 гадзін) шляхам спісання грашовых сродкаў з плацежнай карты, зарэгістраванай у М-банкінг;
  • выплаты пераводу з залічэннем сродкаў на плацежную карту, зарэгістраваную ў М-банкінг;·    
  • праверка статусу пераводу, адпраўленага кліентам у дыстанцыйных каналах абслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк».

Для атрымання доступу да аперацый па пераводах Вестэрн Юніон карыстальнікам М-банкінгу варта абнавіць пералік даступных аперацый у раздзеле «Плацяжы і пераводы» мабільнага прыкладання М-банкінг націснуць на экран мабільнага ўстройства і правесці па экране зверху-ўніз.