Навіны банка і прэс-рэлізы
09.09.2019

Пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» 29.08.2019

У Галаўным офісе банка 29 жніўня 2019 года адбылося чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета.

Наглядальным саветам разгледжана інфармацыя аб выніках работы банка і ходзе рэалізацыі Стратэгіі развіцця банка на 2018-2020 гады за першае паўгоддзе 2019 года, адзначана станоўчая дынаміка асноўных фінансавых паказчыкаў дзейнасці банка і перспектыва іх выканання па выніках 2019 года.

Таксама на пасяджэнні зацверджана справаздача службовай асобы, адказнай за кіраванне рызыкамі ў банку і банкаўскім холдынгу, аб стане сістэмы кіравання рызыкамі і аб узроўні рызык па выніках першага паўгоддзя 2019 года.

У рамках пасяджэння Наглядальным саветам зацверджана Палажэнне аб парадку рэструктурызацыі запазычанасці і спыненні абавязацельстваў па крэдытных дагаворах у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2018 № 200 у ААТ «ААБ Беларусбанк» і Дапаўненне 2 да Палажэння аб сістэме ўзнагароджанняў i кампенсацый банка.

Наглядальным саветам заслухана Справаздача аб аказанні банкам бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі фізічным і юрыдычным асобам у II квартале 2019 года.