Навіны банка і прэс-рэлізы
09.09.2019

Папоўніць рахунак, адкрыты ў «Беларусбанку», - лёгка!

«Беларусбанк» прадаставіў магчымасць папаўнення рахункаў кліентаў банка праз сістэму АІС «Разлік» (АРІП). З дапамогай гэтай паслугі можна папоўніць уклады, бягучыя рахункі, а таксама рахункі з выкарыстаннем плацежнай карткі.

Перавагі паслугі папаўнення рахункаў банка ў АРІП

  1. Адсутнасць спагнання платы за правядзенне аперацыі;
  2. Для ажыццяўлення папаўнення дастаткова ведаць рахунак атрымальніка ў фармаце IBAN;
  3. Скарыстацца паслугай можна ў дрэве АРІП у каналах іншых банкаў, РУП «Белпошта».

Спосабы папаўнення ў АРІП

1-шы спосаб. Пошук аперацыі ў дрэве паслуг АРІП:

  • Банкаўскія, фінансавыя паслугі
  • Банкі, НКФА
  • Беларусбанк
  • Папаўненне рахунку

2-гі спосаб. Пошук аперацыі па кодзе паслугі:

Код паслугі «Папаўненне рахунку» – 4672271

3-ці спосаб. Пошук аперацыі па QR-кодзе

Асаблівасці правядзення паслугі папаўнення рахункаў у АІС «Разлік»

  1. Грашовыя сродкі залічваюцца на рахунак атрымальніка на наступны банкаўскі дзень. Такім чынам, налічэнне працэнтаў на суму папаўнення ажыццяўляецца з даты залічэння грашовых сродкаў.
  2. Рахунак атрымальніка павінен быць адкрыты ў беларускіх рублях (BYN) ва ўстановах банка г. Мінска і Мінскай вобласці (акрамя філіялаў № 612 г. Барысаў (ЦБП №№ 602, 610, 616, 621) і № 633 г. Салігорск (ЦБП №№ 607, 609, 613, 615, 620, 623)).

Магчымасць папаўнення і іншых рахункаў праз сістэму АРІП будзе прадастаўляцца паэтапна.