ААТ «ААБ Беларусбанк» з 01.09.2019 г. знізіў працэнтныя стаўкі па зноў заключаемых крэдытных дагаворах на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылля на ўмовах, вызначаных банкам. Працэнтная стаўка па такім крэдыце цяпер складае стаўку рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічаную на 4,3 працэнтных пункта.
Акрамя таго, з 01.09.2019 г. аналагічнае зніжэнне працэнтнай стаўкі банк ажыццяўляе і па шэрагу крэдытаў на спажывецкія патрэбы.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр па нумары 147.