Навіны банка і прэс-рэлізы
02.09.2019

«Беларусбанк» прадаставіць зручны сэрвіс па кампенсацыі ПДВ — «TaxFree4U»

кампенсацыя ПДВ

«Беларусбанк» рады паведаміць пра запуск з 2 верасня 2019 года сэрвісу «TaxFree4U» па зручнай кампенсацыі  ПДВ пры ажыццяўленні пакупак за мяжой без запаўнення дэкларацый, чэргаў і з вяртаннем ПДВ да 19%.

Сэрвіс «TaxFree4U» даступны для ўсіх удзельнікаў Клуба «Карт-бланш» і «Персона» і дзейнічае на ўсе пакупкі, здзейсненыя на тэрыторыі Германіі, Францыі, Італіі або Іспаніі.

Перавагі кампенсацыі ПДВ з «TaxFree4U»

  1. Высокі працэнт вяртання - да 19% ад кампенсацыі ПДВ;
  2. Аб'яднанне чэкаў - да 10 квітанцый у 1 форму вяртання ПДВ для пераадолення мінімальнай сумы паступлення;
  3. Спецыялісты TaxFree4U запаўняюць форму вяртання ПДВ за кліента, што дазваляе выключыць памылкі і недакладнасці пры запаўненні ўручную;
  4. Вяртанне ПДВ з пакупак, здзейсненых у любых крамах-плацельшчыках ПДВ 4-х еўрапейскіх краін;
  5. Хуткае вяртанне на банкаўскую картку кліента.

З больш дэталёвай інфармацыяй пра сэрвіс можна азнаёміцца на сайце taxfree4u.eu/ru.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!