Навіны банка і прэс-рэлізы
28.08.2019

«ААБ БРОКЕР» апынуўся ў ліку фіналістаў міжнароднага конкурсу Champions League Award

Федэрацыя еўра-азіяцкіх фондавых бірж (FEAS), у склад якой уваходзіць «Беларуская валютна-фондавая біржа», правяла штогадовы міжнародны конкурс сярод прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер федэрацыі - Champions League Award, дзе даччыную кампанію банка «ААБ БРОКЕР» адзначылі ў намінацыі «Фондавы рынак».

конкурс Champions League Award

Даведачна: даччыная кампанія «Беларусбанка» — «ААБ БРОКЕР» — адзін з вядучых прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер Беларусі. Асобная ўвага ў сваёй дзейнасці кампаніяй надаецца папулярызацыі інструментаў фондавага рынку з дапамогай Telegram-канала, дзе публікуецца актуальная інфармацыя пра аблігацыі беларускіх кампаній, а таксама ў простай і зразумелай форме выкладзена тэорыя рынку каштоўных папер.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!