Навіны банка і прэс-рэлізы
20.08.2019

Да новага навучальнага года «Беларусбанк» прапануе страхавую праграму «З клопатам аб дзецях» са зніжкай 30%

«Беларусбанк» віншуе сваіх кліентаў з пачаткам новага навучальнага года і разам з партнёрам «Прамтрансінвест» дорыць 30% зніжку на страхоўку «З клопатам страхоўка са зніжкайаб дзецях». Прапанова дзейнічае пры заключэнні дагавору страхавання на суму 3000 рублёў. Акцыя працягнецца да 19 кастрычніка гэтага года. Цяпер застрахаваць здароўе дзіцяці можна за 19,8 рублёў замест 28,5 рублёў.

Для таго каб аформіць страхоўку не абавязкова ехаць у аддзяленне банка або наведваць страхавую кампанію. «Беларусбанк» дае магчымасць зрабіць гэта анлайн на сайце  або з дапамогай сістэмы Інтэрнэт-банкінг.

Перавагай паслугі з'яўляецца аператыўнасць выплаты. Калі ваша дзіця ўсё ж трапіла ў непрыемную сітуацыю, страхоўшчык абавязваецца ажыццявіць страхавую выплату не пазней за 10 працоўных дзён пасля атрымання ўсіх неабходных дакументаў.

Аддзел камунікацый