Паважаныя кліенты!
Выпадкаў махлярства з выкарыстаннем метаду сацыяльнай інжынерыі-вішынгу становіцца больш.
Зламыснікі тэлефануюць кліентам i прадстаўляюцца работнікамі банкаў, у тым ліку са службы бяспекі. Па розных прычынах яны просяць пашпартныя даныя, рэквізіты банкаўскіх плацежных картак, лагін і пароль для ўваходу ў Інтэрнэт-банкінг, коды і інфармацыю па астатку на рахунку.
Будзьце ўважлівыя і асцярожныя!
Нікому не называйце пашпартныя даныя, поўныя рэквізіты сваёй карткі і аўтарызацыйныя коды.
Памятаеце, супрацоўнік банка ведае ўсю неабходную асабістую інфармацыю пра вас, таму паведамляць яе трэцім асобам ні ў якім разе нельга.
Пры паступленні званкоў ад зламыснікаў з «афіцыйнага» нумара банка або атрыманні sms-паведамленняў з настойлівымі заклікамі назваць даныя карткі, папярэдзьце таго, хто тэлефануе, што самі ператэлефануеце ў Кантакт-цэнтр або менеджару банка, а пасля абавязкова звяжыцеся з нашымі спецыялістамі і раскажыце пра сітуацыю.
Калі вы ўсё ж падазраеце факт махлярства, заблакіруйце сваю картку з дапамогай СДБА або «Банкаўскага працэсінгавага цэнтра» па тэлефоне: +375 17 299 25 26. А ў выпадку крадзяжу грашовых сродкаў неадкладна звярніцеся ў праваахоўныя органы.