Навіны банка і прэс-рэлізы
14.08.2019

Збірайце дзяцей у школу разам з картай растэрміноўкі «Магніт» (відэа)

растэрміноўка з магнітПа традыцыі ў канцы лета сем'і, дзе ёсць школьнікі, рыхтуюцца да пачатку новага навучальнага года. Каб знізіць фінансавую нагрузку на сямейны бюджэт і зрабіць усе неабходныя пакупкі, «Беларусбанк» прапануе скарыстацца картай растэрміноўкі «Магніт». Гэты ўніверсальны прадукт дае выбар: растэрміноўка і (або) вяртанне сродкаў па партнёрскіх праграмах.

Растэрміноўка плацяжу прадастаўляецца на тэрмін да 12 месяцаў пры здзяйсненні аперацый у крамах-партнёрах банка. У спісе ўжо больш за18 000 партнёраў.


Акцыя! З 01.08.2019 па 30.10.2019 Беларусбанк дорыць сваім кліентам - трымальнікам карты растэрміноўкі «Магніт» - дадатковыя месяцы растэрміноўкі:

+ 1 месяц -  у арганізацыях-партнёрах  банка з растэрміноўкай ад 1 да 3 месяцаў,
+ 3 месяцы - у арганізацыях-партнёрах банка з растэрміноўкай ад 4 да 12 месяцаў.


Уладальнікі «Магніта» таксама могуць папоўніць карту ўласнымі сродкамі і пры здзяйсненні пакупак у крамах-партнёрах за кошт асабістых сродкаў атрымаць cash-back ад 1% да 12% ад сумы пакупкі.

Выгады карты растэрміноўкі «Магніт», яе галоўныя перавагі і правілы выкарыстання ў сюжэце рубрыкі «Фінансавая раніца з Беларусбанкам» на тэлеканале Беларусь 1.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!