Паважаныя кліенты!
У сетцы выяўлены выпадкі, калі махляры, выкарыстоўваючы падробленую старонку сайта беларускага банка (адрас адрозніваўся толькі адной літарай ад афіцыйнага), а таксама фэйкавы акаўнт у сацыяльнай сетцы атрымлівалі доступ да персанальных даных чалавека, а разам з тым і магчымасць дыстанцыйна здзяйсняць аперацыі з яго рахунку. Акрамя спісання сродкаў з рахунку зламыснікі спрабавалі аформіць на чалавека авердрафт.
Каб не апынуцца ў падобнай сітуацыі, выкарыстоўвайце толькі афіцыйныя рэсурсы і акаўнты «Беларусбанка»:
- https://belarusbank.by/
- https://vk.com/asb.belarusbank
- https://www.facebook.com/asb.belarusbank
- https://twitter.com/asb_belarusbank
- https://ok.ru/asb.belarusbank
- https://www.youtube.com/user/asbbelarusbank
Таксама нагадваем: ні ў якім разе і ні па якой прычыне не паведамляйце персанальныя даныя асобам, якія, прадставіўшыся работнікамі банка, просяць вас паведаміць пароль, лагін або сесійны ключ для ўваходу ў сэрвісы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.
Будзьце ўважлівыя і памятайце, «Беларусбанк» абараняе фінансы і захоўвае канфідэнцыяльнасць асабістых даных кліентаў.