Навіны банка і прэс-рэлізы
31.07.2019

«Беларусбанк» і ТАА «Мой спорт» запрашаюць на дабрачынны заплыў праз Мінскае мора

Любіце актыўны лад жыцця і водны спорт, валодаеце адпаведнай фізічнай падрыхтоўкай? «Беларусбанк» і кампанія «Мой спорт» запрашаюць вас стаць удзельнікамі дабрачыннага заплыву праз Мінскае мора «Blue Dragon Race», які адбудзецца 3 жніўня.

Найбуйнейшы банк краіны выступіў Генеральным партнёрам спартыўнага мерапрыемства. Дабрачыннасць і папулярызацыя здаровага ладу жыцця - адна з асноўных мэт Палітыкі банка ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.

Дыстанцыя заплыву - 5000 метраў па маршруце: пляж №5 Мінскага мора (Заслаўскае вадасховішча) - пляж вострава Любові (санаторый «Юнацтва»). Для ўдзельнікаў прадугледжаны стартавы ўзнос у памеры 35 руб. Унесеныя аматарамі воднага спорту сродкі будуць накіраваны ў Міжнародны дабрачынны фонд дапамогі дзецям «Шанс».