Гэты дакумент, размешчаны ў сетцы Інтэрнэт на вэб-сайце па адрасе www.asb.by Адкрытым акцыянерным таварыствам «Ашчадны банк» Беларусбанк», названым у далейшым «Банк», а таксама ў газеце «СБ - Беларусь сегодня», з'яўляецца публічнай афертай, гэта значыць прапановай Банка на змяненне ўмоў пагашэння працэнтаў па дзеючых па стане на 01.08.2019 крэдытных дагаворах, заключаных на ўмовах, вызначаных Банкам, а таксама ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 года № 368 «Аб мерах па рэгуляванні адносін пры газіфікацыі прыродным газам эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян» (далей – Указ № 368), па якіх выплата працэнтаў за карыстанне крэдытам ажыццяўляецца ў суме, налічанай на астатак запазычанасці за перыяд (у залежнасці ад умоў заключанага дзеючага крэдытнага дагавору):
з дня апошняга плацяжу (дня выдачы крэдыту) па дзень, папярэдні дню пагашэння плацяжу (уключна);
з дня, наступнага за днём апошняга плацяжу (дня, наступнага за днём выдачы крэдыту), па дзень пагашэння плацяжу (уключна).
Банк лічыць сябе на ўмовах, названых у гэтай прапанове, заключыўшым дадатковае пагадненне да крэдытнага дагавору з фізічнай асобай, названай у далейшым «Крэдытаатрымальнік», якая пры выкананні ўмоў гэтай прапановы ў парадку, прадугледжаным гэтай прапановай, адклікнецца на гэту прапанову (акцэптуе прапанову).
Акцэптам гэтай прапановы (заключэннем дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавору на выкладзеных далей умовах) з'яўляецца ўнясенне Крэдытаатрымальнікам чарговага плацяжу па аплаце крэдыту і (або) выплаце працэнтаў за карыстанне ім.
1. Умовы пагашэння працэнтаў за карыстанне крэдытам выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Пры плацяжы, што ажыццяўляецца ў выпадку акцэпту гэтай прапановы, выплачваюцца працэнты, налічаныя на астатак запазычанасці за перыяд з дня апошняга плацяжу або з дня, наступнага за днём апошняга плацяжу (у залежнасці ад умоў заключанага дзеючага крэдытнага дагавору), па апошні дзень папярэдняга месяца.
Калі вышэйзгаданы плацеж адначасова з'яўляецца першым планавым плацяжом з моманту заключэння крэдытнага дагавору, то выплачваюцца працэнты, налічаныя на суму выдадзенага крэдыту за перыяд з дня, наступнага за днём выдачы крэдыту, па апошні дзень месяца, у якім праведзена выдача крэдыту (часткі крэдыту).
Калі вышэйзгаданы плацеж адначасова з'яўляецца апошнім плацяжом, то выплачваюцца працэнты, налічаныя на астатак запазычанасці за перыяд з дня апошняга плацяжу па дзень, папярэдні дню поўнага вяртання крэдыту (уключна), або з дня, наступнага за днём апошняга плацяжу, па дзень поўнага вяртання крэдыту (уключна) (у залежнасці ад умоў заключанага дзеючага крэдытнага дагавору).
Пры наступных плацяжах выплачваюцца працэнты, налічаныя на астатак запазычанасці за перыяд з першага па апошні дзень папярэдняга месяца.
Пры апошнім плацяжы выплачваюцца працэнты, налічаныя на астатак запазычанасці за перыяд з першага дня папярэдняга месяца па дзень, папярэдні дню поўнага вяртання крэдыту (уключна), або па дзень поўнага вяртання крэдыту (уключна) (у залежнасці ад умоў заключанага дзеючага крэдытнага дагавору).
Па крэдытах з выкарыстаннем крэдытных картак пры наяўнасці расходных аперацый, не ўлічаных падчас налічэння працэнтаў за карыстанне крэдытам, Крэдытадавец карэкціруе памер працэнтаў за карыстанне крэдытам у месяцы адлюстравання расходных аперацый па рахунку па ўліку крэдыту без аднясення нявыплачаных сум на рахунак пратэрмінаваных плацяжоў па працэнтах.».
2. Умовы датэрміновага вяртання (пагашэння) крэдыту выкласці ў наступнай рэдакцыі:
па крэдытных дагаворах на фінансаванне нерухомасці, а таксама ў адпаведнасці з Указам № 368 - «Крэдытаатрымальнік мае права ажыццявіць датэрміновае поўнае пагашэнне крэдыту з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам або частковае пагашэнне крэдыту, пры якім датэрмінова пагашаная сума залічваецца ў лік пагашэння будучых плацяжоў па крэдыце або пры звароце Крэдытаатрымальніка ажыццяўляецца пералік плацяжоў па крэдыце з заключэннем дадатковага пагаднення да гэтага дагавору з пазначэннем сум плацяжоў па крэдыце, пералічаных зыходзячы з астатку запазычанасці па крэдыце і застаўшайся колькасці плацежных перыядаў.»;
па крэдытных дагаворах на спажывецкія патрэбы (за выключэннем крэдыту «Праверана часам» і крэдытаў на спажывецкія патрэбы, пагашэнне плацяжоў па якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з графікам пагашэння) - «Крэдытаатрымальнік мае права ажыццявіць поўнае датэрміновае пагашэнне крэдыту з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам у перыяд дзеяння крэдытнага дагавору. Дапускаецца датэрміновае пагашэнне часткі крэдыту з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам. Пры гэтым датэрмінова пагашаная частка крэдыту залічваецца ў лiк пагашэння будучых плацяжоў па крэдытным дагаворы або пры звароце Крэдытаатрымальніка ажыццяўляецца пералік плацяжоў па крэдыце з заключэннем дадатковага пагаднення да гэтага дагавору з пазначэннем сум плацяжоў па крэдыце, пералічаных зыходзячы з астатку запазычанасці па крэдыце і застаўшайся колькасці плацежных перыядаў;
па крэдытных дагаворах на спажывецкія патрэбы, пагашэнне плацяжоў па якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з графікам пагашэння, па крэдыце «Праверана часам» - «Крэдытаатрымальнік мае права ажыццявіць поўнае датэрміновае пагашэнне крэдыту з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам у перыяд дзеяння крэдытнага дагавору. Дапускаецца датэрміновае пагашэнне часткі крэдыту з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам.».
3. Прадугледжанае гэтай прапановай дадатковае пагадненне да крэдытнага дагавору ўступае ў сілу з моманту акцэпту гэтай прапановы і прымяняецца да адносін бакоў з 01.08.2019.