Выдатная навіна для аматараў шопінгу! З 01 жніўня 2019 г. «Беларусбанк» дорыць сваім кліентам - трымальнікам карты растэрміноўкі «Магніт» - дадатковыя месяцы растэрміноўкі:
+ 1 месяц - у арганізацыях-партнёрах банка з растэрміноўкай ад 1 да 3 месяцаў,
+ 3 месяцы - у арганізацыях-партнёрах банка з растэрміноўкай ад 4 да 12 месяцаў.
У акцыі ўдзельнічаюць аперацыі, здзейсненыя трымальнікамі карты растэрміноўкі «Магніт» у арганізацыях-партнёрах банка, у перыяд з 01.08.2019 па 30.10.2019.
І няхай да канца лета застаўся ўсяго 1 месяц, цяпло на душы могуць стварыць пакупкі, пра якія Вы так даўно марылі. Разлічвайцеся картай растэрміноўкі «Магніт» у задавальненне!
Аформіць картку растэрміноўкі «Магніт»
Пошук арганізацый-партнёраў банка па карце растэрміноўкі «Магніт»
Цікавыя факты пра карту растэрміноўкі «Магніт»:
Факт №2. Карту растэрміноўкі можна аформіць з 50%-ай зніжкай, калі Вы з'яўляецеся трымальнікам карткі Клуба «Шчодры» або аформілі крэдыт у Беларусбанку на набыццё новага аўтамабіля з заключэннем дагавору страхавання.
Факт №3. Знаходзячыся нават за мяжой з картай растэрміноўкі «Магніт», Вы можаце быць спакойныя за раптоўную неабходнасць ажыццяўлення плацяжу. Калі не хопіць уласных сродкаў на рахунку, авердрафтныя сродкі заўсёды на картцы!