Навіны банка і прэс-рэлізы
29.07.2019

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу ажыццяўлення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле №614 у г. Мінску

Паважаныя кліенты!

У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхнічных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу здзяйснення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленым у філіяле №614 у г. Мінску, у аддзяленні №514/282:

У перыяд часу з 22:00 01.08.2019 да 09:00 05.08.2019 будуць недаступны аперацыі:

- па ўкладных рахунках фізічных асоб у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) і  ўстройствах самаабслугоўвання;

- па крэдытах фізічных асоб ва ўсіх каналах абслугоўвання.

З 02.08.2019 па меры завяршэння працы аддзяленняў філіяла №614 і аддзялення №514/282, але не пазней за 19:00 будуць недаступны аперацыі па ўкладных рахунках фізічных асоб ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк». Магчымасць здзяйснення аперацый будзе адноўлена не раней за 09:00 05.08.2019.

У перыяд часу з 23:59 01.08.2019 да 09:00 05.08.2019 не будуць ажыццяўляцца аперацыі па адкрыцці бягучых рахункаў, доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі, а таксама дзеянні па раней выпушчаных плацежных картках кліентаў названых устаноў банка з непасрэдным зваротам да рахунку (перавыпуск, прадаўжэнне, дублікат).

Аперацыі непасрэдна з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі здзяйсняюцца без абмежаванняў.

Просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.