Агенцтва Artox Media Digital Group правяло даследаванне эфектыўнасці SEO-прасоўвання лакальных сайтаў Байнету ў чэрвені і склала рэйтынг іх прыкметнасці ў пошукавых сістэмах Яндэкс і Google.
Спецыяльна для marketing.by AMDG апублікавала ТОП -10 самых «прыкметных» сайтаў Байнету ў дзевяці тэматыках у чэрвені. У катэгорыі «Банкі» «Беларусбанк» не толькі першы ў рэйтынгу банкаў па даных Нацбанка Беларусі, але і самы прыкметны сайт у сваёй галіне.
У чэрвені прыкметнасць карпаратыўнага сайта www.belarusbank.by склала 68%.
Аддзел камунікацый