Навіны банка і прэс-рэлізы
22.07.2019

«Беларусбанк» інфармуе аб змяненні памеру ўзнагароджанняў па плацежных картках

Паважаныя кліенты!

Інфармуем, што з 01.08.2019 узнагароджанні па аперацыях з выкарыстаннем картак фізічных асоб устанаўліваюцца ў наступных памерах:

  • зняцце наяўных грашовых сродкаў у банкаматах іншых банкаў (без уліку узнагароджання іншых банкаў) - 2,5 % ад сумы;
  • залічэнне на рахункі фізічных асоб безнаяўных грашовых сродкаў у замежнай валюце - 1,5 % ад сумы валюты здзелкі ў эквіваленце бел. руб.;
  • безнаяўны плацеж па рэквізітах, пазначаных трымальнікам карткі ў каналах ДБА банка - 0,75 бел. руб. за кожны плацеж;
  • прагляд балансу (даступнага астатку) па картцы (за адну аперацыю) ва ўстройствах іншых банкаў-рэзідэнтаў - 1,00 бел. руб., 0,5 адз. вал., 35 рас. руб.; ва ўстройствах банкаў-нерэзідэнтаў - 1,50 бел. руб., 0,8 адз. вал., 45 рас. руб.

Акрамя таго, зменены памеры ўзнагароджанняў за абслугоўванне картак, перавыпуск у выпадку страты, выраб дублікатаў, блакіроўку міжнародных картак, за карыстанне паслугай SMS-апавяшчэнне і інш. па рахунках, адкрытых у замежнай валюце.

З поўным пералікам змяненняў можна азнаёміцца тут.