Навіны банка і прэс-рэлізы
16.07.2019

«Беларусбанк» і Банк развіцця Рэспублікі Беларусь падпісалі пагадненні па падтрымцы суб'ектаў МСП

«Беларусбанк» і Банк развіцця Рэспублікі Беларусь заключылі доўгатэрміновыя пагадненні аб супрацоўніцтве па Праграме фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

У рамках Праграмы будзе ажыццяўляцца фінансаванне ў беларускіх рублях, доларах ЗША і еўра як за кошт уласных рэсурсаў Банка развіцця, так і прыцягнутых Банкам развіцця рэсурсаў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (МБРР) і фонду ім. Халіфы па развіцці прадпрымальніцтва (ААЭ).  

Праграма накіравана на аказанне падтрымкі індывідуальным прадпрымальнікам, зарэгістраваным у Рэспубліцы Беларусь, мікра- і малым арганізацыям, а таксама суб'ектам сярэдняга прадпрымальніцтва ва ўсіх рэгіёнах краіны. Крэдытная падтрымка закране такія сферы, як стартап-кампаніі, падтрымка рэгіёнаў, сацыяльнае прадпрымальніцтва, жаночае прадпрымальніцтва і інш. Такі від фінансавання дазволіць у будучыні пашырыць развіццё гэтых напрамкаў у Рэспубліцы Беларусь.

«Беларусбанк» займае лідзіруючую пазіцыю на рынку крэдытавання малога і сярэдняга бізнесу. Толькі ў бягучым годзе на падтрымку гэтага сектара эканомікі накіравана больш за Br800 млн.