Навіны банка і прэс-рэлізы
16.07.2019

Дзякуем за ўдзел

Галоўнае спартыўнае свята краіны ўжо скончылася, а памяць пра яго засталася не толькі ў выглядзе яркіх эмоцый, але і памятных падарункаў ад банка.

З 21 чэрвеня Беларусбанк праводзіў квэст у сацыяльных сетках, удзельнікамі якога сталі больш за 1000 чалавек. Кожны з удзельнікаў, які паспяхова выканаў умовы квэсту, атрымаў ад банка спецыяльны падарунак - сумку з эмблемай II Еўрапейскіх гульняў.

Каб пра квэст даведалася як мага больш кліентаў банка, сумесна з камунікацыйнай платформай для бізнесу Infobip была праведзена рассылка паведамленняў у Viber. Паведамленне з інфармацыяй пра квэст атрымалі больш за 30 тыс. чалавек.

Беларусбанк дзякуе ўсім удзельнікам квэсту, прысвечанага II Еўрапейскім гульням, і плануе ў далейшым радаваць сваіх кліентаў новымі цікавымі акцыямі і конкурсамі. За навінамі сачыце на сайце банка, а таксама ў сацыяльных сетках.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!