Беларусбанк рэалізаваў магчымасць анлайн-афармлення страхавога прадукту «З клопатам аб дзецях». Цяпер, збіраючы дзiця ў дзіцячы лагер, вы можаце паклапаціцца пра яго абарону ўсяго ў некалькі клікаў, не адрываючыся ад важных спраў.
Страхавая праграма «З клопатам аб дзецях анлайн» дазволіць вам пры мінімальных затратах (сума страхавой прэміі ад 9,5 беларускіх рублёў) абараніць дзяцей на ўвесь страхавы год.
Важна, што страхавая абарона распаўсюджваецца і на ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, і на заняткі на трэніроўках. Яшчэ адна перавага гэтай страхоўкі - аператыўнасць страхавых выплат (калі непрыемнасць ўсё ж здарыцца, страхавую выплату вы атрымаеце не пазней за 10 працоўных дзён пасля атрымання ўсіх неабходных дакументаў).
Паклапаціцца пра дзіця, застрахаваўшы яго ад непрыемнасцей, не наведваючы банк і страхавую кампанію, можна на сайце і з дапамогай сістэмы Інтэрнэт-банкінг.