Навіны банка і прэс-рэлізы
10.07.2019

Вядомы стаўкі працэнтнага даходу па Інтэрнэт-аблігацыях 221 - 224 выпускаў на трэці і чацвёрты працэнтныя перыяды

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе, што ў адпаведнасці з эмісійнымі дакументамі аблігацый банка 221 - 224 выпускаў, якія размяшчаюцца з выкарыстаннем сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк» (Інтэрнэт-аблігацый), Праўленнем банка 04.07.2019 прынята рашэнне аб устанаўленні стаўкі працэнтнага даходу па аблігацыях названых выпускаў на трэці і чацвёрты працэнтныя перыяды на ўзроўні ставак працэнтнага даходу па аблігацыях адпаведных выпускаў, што дзейнічалі ў першы і другі працэнтныя перыяды:

  • па аблігацыях 221-га выпуску, намінаваных у доларах ЗША, на перыяд з08.2019 па 19.08.2020 – 2,2% гадавых;
  • па аблігацыях 222-га выпуску, намінаваных у доларах ЗША, на перыяд з08.2019 па 26.08.2020 – 2,3% гадавых;
  • па аблігацыях 223-га выпуску, намінаваных у еўра, на перыяд з08.2019 па 19.08.2020 – 1,0% гадавых;
  • па аблігацыях 224-га выпуску, намінаваных у еўра, на перыяд з08.2019 па 26.08.2020 – 1,0% гадавых.

З падрабязнай інфармацыяй аб параметрах усіх Інтэрнэт-аблігацый, якія размяшчаюцца банкам,  можна азнаёміцца тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!