Паважаныя кліенты!
У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхнічных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб часовых абмежаваннях ажыццяўлення аперацый.
У перыяд часу з 23:00 02.07.2019 да 12:00 03.07.2019 будуць недаступны да здзяйснення аперацыі па рахунках, аформленых у наступных установах ААТ «ААБ Беларусбанк»:
АПЕРУ Галаўнога офіса, Іпатэчны офіс, ЦБП №№510, 511, 514, 524, 527, 529
- ва ўсіх каналах абслугоўвання па ўкладных рахунках, па крэдытных дагаворах (у тым ліку аперацыі па аплаце крэдытнай запазычанасці);
- у падраздзяленнях банка па рахунках, доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі.
Разлікі з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі ў аб'ектах гандлю і сэрвісу, а таксама іншыя аперацыі ў тэрміналах самаабслугоўвання і каналах ДБА будуць даступны ў поўным аб'ёме.
Просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.
Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.