ААТ «ААБ Беларусбанк» выступае за развіццё ўзаемнага супрацоўніцтва ў галіне фінансавання знешнегандлёвых кантрактаў кліентаў банка з рэзідэнтамі Вялікабрытаніі. Пра гэта было заяўлена падчас сустрэчы ў Галаўным офісе «Беларусбанка» з прадстаўнікамі брытанскага экспартна-крэдытнага агенцтва UK Export Finance. Ліміт міжнароднай страхавой арганізацыі на Рэспубліку Беларусь дазволіць прадастаўляць гарантыі і ўдзельнічаць у структураванні фінансавання ў тым ліку маштабных інфраструктурных праектаў і складае 1,5 млрд фунтаў стэрлінгаў.
«Беларусбанк» зацікаўлены ў дыверсіфікацыі сваіх партнёраў і ўстанаўленні супрацоўніцтва з найбуйнейшымі еўрапейскімі страхавымі агенцтвамі. Гэта дазваляе рэалізоўваць сумесныя праекты і сведчыць аб паспяховым развіцці беларуска-брытанскіх адносін.