Навіны банка і прэс-рэлізы
02.07.2019

Віктар Ананіч прыняў удзел у міжнародным фестывалі «Вянок Дружбы»

У Бабруйску прайшоў юбілейны міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы», які стаў візітнай карткай горада на Бярэзіне. У фестывальныя дні горад стаў сталіцай дружбы, аб'ядноўваючы краіны і кантыненты.

Вянок дружбы фестываль

15-ы Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы» сабраў 19 калектываў з Беларусі, Расіі, Ізраіля, Латвіі - усяго 15 краін свету. У мерапрыемствах фестывалю прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў, старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса.

фестываль народнай творчасці

У рамках міжнароднага фестывалю «Вянок дружбы» ў горадзе на Бярэзіне таксама адбылося ўрачыстае адкрыццё алеі гарадоў-партнёраў. Сярод рэгіёнаў - партнёраў Бабруйска - гарады і раёны Расійскай Федэрацыі, краін СНД і Грузіі, далёкага замежжа.

гарады-партнёры фестывалю

Віктар Ананіч на фестывалі Вянок Дружбы

За гісторыю правядзення фестывалю яго ўдзельнікамі сталі каля 300 калектываў з 43 краін 5 кантынентаў. Больш за 8,5 тысяч выканаўцаў дэманстравалі самабытныя песні і танцы, якія захоўваюць традыцыі народнай культуры свайго рэгіёна.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!