Навіны банка і прэс-рэлізы
01.07.2019

У ноч з 2 на 3 ліпеня і днём 3 ліпеня будуць недаступны некаторыя аперацыі банка (прэс-рэліз)

Паважаныя кліенты!

Звяртаем вашу ўвагу, што ў рамках правядзення комплекса тэхналагічных работ у ноч з 2 на 3 ліпеня, а таксама 3 ліпеня ва ўсіх каналах абслугоўвання будуць недаступны аперацыі па ўкладных рахунках фізічных асоб, рахунках па ўліку крэдытнай запазычанасці (пагашэнне крэдытаў). У аддзяленнях банка будуць таксама недаступны аперацыі  па бягучых (разліковых) рахунках, доступ да якіх забяспечваецца з дапамогай банкаўскіх плацежных карт.

Абмежаванні закрануць рахункі Галаўнога офіса банка, уключаючы ЦБП № 510, № 511, № 514, № 524, № 527, № 529.

Пры гэтым аперацыі па карт-рахунках, якія ажыццяўляюцца праз Банкаўскі працэсінгавы цэнтр, у каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, аб’ектах гандлю і сэрвісу будуць даступны ў поўным аб’ёме.

Прыносім прабачынні за дастаўленыя нязручнасці.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!