Навіны банка і прэс-рэлізы
28.06.2019

«Беларусбанк» і «Амонатбонк» падпісалі Пагадненне аб міжбанкаўскім супрацоўніцтве

ААТ «ААБ Беларусбанк» і ДАБ РТ «Амонатбонк» падчас афіцыйнага візіту ў нашу краіну Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона заключылі Пагадненне аб міжбанкаўскім супрацоўніцтве. У цырымоніі падпісання дакумента прынялі ўдзел старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч і старшыня праўлення «Амонатбонка» (Таджыкістан) Сіраджыддзін Ікрамі.

міжбанкаўскае пагадненне

Падпісанне Пагаднення дасць магчымасць развіць далейшае міжбанкаўскае супрацоўніцтва і фінансавае ўзаемадзеянне па шырокім спектры накірункаў. Дакумент будзе садзейнічаць усталяванню карэспандэнцкіх адносін, фінансаванню праектаў у сферы прамысловасці, высокіх тэхналогій, экспартна-арыентаваных вытворчасцей, сацыяльна-значных і рэгіянальных ініцыятыў дзвюх дзяржаў.

Пагадненне таксама прадугледжвае арганізацыю перадэкспартнага фінансавання ў мэтах стымулявання гандлёва-эканамічных сувязяў, падрыхтоўку кадраў, арганізацыю стажыровак і правядзенне дзелавых мерапрыемстваў.

Аддзел камунікацый