Навіны банка і прэс-рэлізы
24.06.2019

Прыбытковасць 4,7% гадавых у доларах ЗША і брокерскае абслугоўванне без камісій: выгадны варыянт для інвестыцый

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 24 чэрвеня 2019 года пачынае аказваць кліентам паслугі па куплі аблігацый Беларускай чыгункі 12-га выпуску.

Аб'ём эмісіі складае 10 млн долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 3 гады (са штогадовай афертай на датэрміновы выкуп). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 4,7 працэнтаў гадавых.

ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый Беларускай чыгункі 12-га выпуску без камісій.

З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.