Беларусбанк дае вам магчымасць стаць часткай галоўнага спартыўнага свята краіны, паўдзельнічаўшы ў квэсце і атрымаўшы на памяць сумку з эмблемай II Еўрапейскіх гульняў.
Тлумачым, што рабіць.
Як атрымаць падарунак
Каб атрымаць памятны падарунак ад Беларусбанка, трэба:
- у афіцыйным акаўнце банка ў сацыяльных сетках (Instagram, Facebook, Вконтакте, Аднакласнікі) пад постам з умовамі квэсту пакінуць каментарый «Хачу падарунак»;
- скачаць прыкладанне SportAR у AppStore або Google Play;
- знайсці з дапамогай прыкладання тры выявы галоўнага сімвала II Еўрапейскіх гульняў Лесіка на картках банка і зрабіць фота;
- размясціць пост з трыма здымкамі розных герояў у сацыяльных сетках з хэштэгам #belarusbank_kvest.
Як знайсці Лесіка
Скачайце прыкладанне SportAR у AppStore або GooglePlay, навядзіце экран смартфона на картку банка, і Лесік ажыве.
Дзе «хаваецца» Лесік
Лесіка можна знайсці на картках Клуба #настарт, «Шчодры», картцы навучэнца і картцы растэрміноўкі «Магніт» Беларусбанка.
Прыняць удзел у квэсце і атрымаць памятны падарунак ад банка можна да моманту іх заканчэння.