Навіны банка і прэс-рэлізы
20.06.2019

Беларусбанк прызнаны лепшым інвестыцыйным банкам Беларусі

У рамках Cbonds Awards CIS, што кожны год праводзіцца інфармацыйным агенцтвам Cbonds, Беларусбанк стаў пераможцам у намінацыі «Лепшы інвестыцыйны банк Беларусі». Цырымонія ўзнагароджання адбылася на XVI Аблігацыйным кангрэсе краін СНД, Балтыі і Каўказскага рэгіёну, які прайшоў у Батумі (Грузія).

«Беларусбанк традыцыйна надае ўвагу развіццю інвестыцыйна-банкаўскіх паслуг, - адзначыў у момант атрымання ўзнагароды дырэктар дэпартамента інвестыцый і каштоўных папер Аляксей Амарын. - Сумесна з даччынай кампаніяй «ААБ Брокер» банк займае лідзіруючае становішча на рынку каштоўных папер Беларусі. У сваёй працы па гэтым напрамку мы імкнемся прапанаваць кліентам прадукты і паслугі, якія максімальна задавальняюць іх бягучыя патрэбы, працягваючы ўдасканаленне механізмаў іх прадастаўлення».

Лепшы інвестыцыйны банк Беларусі

У апошні час азначыўся ўстойлівы рост інтарэсу з боку кліентаў да выкарыстання інструментаў рынку каштоўных папер у сваёй бягучай дзейнасці.

рынак каштоўных папер

Cbonds Awards CIS – штогадовая прэмія, якая ўручаецца лепшым удзельнікам аблігацыйнага рынку краін СНД па выніках адкрытага галасавання. Уладальнікаў узнагарод вызначаюць удзельнікі аблігацыйнага рынку. Галасаванне з'яўляецца цалкам адкрытым і праходзіць штогод з 2014 года.

Даведачна:

Група кампаній Cbonds - інфармацыйнае агенцтва, якое спецыялізуецца ў сферы фінансавых рынкаў. Група ажыццяўляе дзейнасць па наступных напрамках бізнесу: падтрыманне і развіццё інфармацыйных сайтаў (Cbonds.ru, Investfunds.ru, Preqveca.ru, Mergers.ru), правядзенне тэматычных канферэнцый і выстаў па фінансавых рынках, выдавецкая дзейнасць (часопіс Cbonds Review і штогадовыя даведнікі). Cbonds адсочвае навіны і кан'юнктуру фінансавых рынкаў, займаецца падтрымкай базы даных па выпусках пазыковых папер. На сайце Cbonds публікуюцца каментарыі па рынку ад вядучых інвестыцыйных дамоў, ключавыя індэксы, рэнкінгі інвестыцыйных банкаў - арганізатараў пазык і вядучых эмітэнтаў, рэйтынгі эмітэнтаў, фінансавая справаздачнасць і інш.