Навіны банка і прэс-рэлізы
19.06.2019

Грандыёзнае свята для студэнтаў

студэнцкая карта

У Віцебску 20 чэрвеня 2019 года на плошчы Перамогі адбудзецца незабыўнае свята для студэнтаў. Вы пазнаёміцеся з новым прадуктам «Студэнцкая карта» Visa ад Беларусбанка, якая адкрые для вас свет новых магчымасцяў.

Вас чакаюць:  сучасная маладзёжная вечарынка, мора пазітыву, цікавыя зоны актыўнасцей, заснаваных на захапленнях студэнтаў. Тут можна будзе наведаць Сэлфі парк, Ціндар-бар, атрымаць прызы і падарункі, скарыстацца бясплатным Wi-Fi, паслухаць музыкантаў з кавер-групы «De Kuba» і хэдлайнера - ЛСП. Завершыцца мерапрыемства святочным феерверкам і салютам.

Пачатак свята: 17.00  

Уваход: па студэнцкіх білетах або запрашэннях.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!