У мінулую суботу эстафету «Полымя свету» прымаў адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі - Заслаўе. У ліку факеланосцаў, якія прабеглі па гістарычных вуліцах, начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця Беларусбанка Дзмітрый Бакіноўскі.
Ён стаў чацвёртым прадстаўніком банка, які прабег эстафету агню II Еўрапейскіх Гульняў 2019 года.
— Гэты сімвалічны агонь грэе і звонку, і знутры, - расказаў Дзмітрый Бакіноўскі. - Настрою дадае і выдатнае надвор'е. Для нашага банка як сацыяльна адказнага брэнда падтрымка спорту высокіх дасягненняў - адзін з галоўных напрамкаў сацыяльнай палітыкі. Таму нядзіўна, што мы падтрымалі гэты маштабны еўрапейскі форум.
Гараджане цёпла сустракалі ўдзельнікаў эстафеты, актыўна рабілі фота і сэлфі з імі.
Заслаўе стаў перадапошняй кропкай маршруту «Полымя свету». 17 чэрвеня агонь даставілі ў сталіцу.
А ўжо ў гэту пятніцу стартуе галоўная спартыўная падзея года - II Еўрапейскія Гульні, Нацыянальным партнёрам якіх з'яўляецца Беларусбанк.
Отдел коммуникаций