Навіны банка і прэс-рэлізы
11.06.2019

Топ-менеджар Беларусбанка прыняў удзел у Belarus Capital Markets Day у Лондане

Belarus London Capital Markets Day прайшоў на адной з найбуйнейшых фінансавых пляцовак свету - Лонданскай біржы. Мерапрыемства, якое адкрыў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, прысвечана прэзентацыі міжнародным інвестарам патэнцыялу эканомікі, прадстаўленні ключавых гульцоў беларускага рынку, уключаючы ААТ «ААБ Беларусбанк». У мерапрыемстве, арганізаваным пры садзейнічанні кампаніі «Рэнесанс Капітал», прыняў удзел намеснік старшыні праўлення банка Аляксандр Ягораў.

Аляксандр Ягораў

Падчас панэльнай дыскусіі, прысвечанай развіццю банкаўскага сектара Беларусі, Аляксандр Ягораў дэталёва спыніўся на пытаннях цыфравізацыі банка. Член праўлення таксама расказаў пра магчымасці развіцця рынку іпатэчнага крэдытавання і патэнцыяльныя напрамкі развіцця міжнароднага бізнесу Беларусбанка.

развіццё міжнароднага бізнесу

У рамках Дня рынкаў капіталу Беларусі ў Лондане кіраўніцтвам Беларусбанка праведзены шэраг сустрэч з міжнароднымі інвестарамі, якія, у тым ліку, дазволяць павялічыць міжнародны партфель банка, знізіўшы пры гэтым кошт запазычанняў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!