Навіны банка і прэс-рэлізы
07.06.2019

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб змяненні нумароў крэдытных дагавораў фізічных асоб, атрыманых у філіяле № 514

У сувязі з закрыццём філіяла № 514 г.Мінска, стварэннем на яго базе ЦБП № 514 г. Мінска і правядзеннем тэхнічных работ па мадэрнізацыі праграмнага забеспячэння, ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб змяненні нумароў крэдытных дагавораў фізічных асоб.

Пры ажыццяўленні аперацый па пагашэнні крэдытаў фізічных асоб, атрыманых у філіяле № 514, неабходна перад нумарам свайго крэдытнага дагавору ўвесці лічбы «514».

Напрыклад: да змянення нумара крэдытнага дагавору № 2425000000001, пасля змянення № 5142425000000001.