Навіны банка і прэс-рэлізы
30.05.2019

Цяпер праз M-Belarusbank можна адкрыць рахунак, заказаць карту і не толькі (прэс-рэліз)

M-Belarusbank стаў яшчэ зручней. У новай версіі мабільнага прыкладання v. 3.8 для АС Android дабаўлены раздзел «Мае фінансы», які складаецца з укладак «РАХУНКІ» і «ЎКЛАДЫ».

З дапамогай ўкладкі «РАХУНКІ» можна даведацца  аб інфармацыі аб актыўных картачных рахунках: нумар рахунку, у тым ліку ў фармаце IBAN, валюту рахунку, праверыць астатак на пачатак банкаўскага аперацыйнага дня і многае іншае. Вы знойдзеце даныя аб колькасці карт, выпушчаных да рахунку, але не дабаўленых у прыкладанне.

Акрамя таго, можна без праблем адкрыць новы рахунак і заказаць карту, а таксама сфарміраваць выпіску на e-mail, калі да прыкладання М-банкінг прывязана хоць адна карта.

На старонцы «ЎКЛАДЫ» адлюстроўваюцца актыўныя і закрытыя на працягу апошніх трох месяцаў уклады і ўся інфармацыя пра іх. Там жа можна адкрыць, закрыць, папоўніць Інтэрнэт-дэпазіт і заказаць па ім выпіску на e-mail.