Па ключавых запытах банкаўскай тэматыкі ў пошукавых сістэмах сайт «Беларусбанка» заняў першае месца.
Паводле рэйтынгу бачнасці сайтаў у пошукавых сістэмах: Яндэкс і Google, падрыхтаванага Artox Media Digital Group, паказчык бачнасці «Беларусбанка» ў красавіку склаў 70%. Для параўнання: у лютым паказчык банка 67%, у сакавіку - 69%.
У Artox Media Digital Group заяўляюць, што бачнасць, у адрозненне ад пазіцый, улічвае, наколькі часта карыстальнікі шукаюць у пошукавых сістэмах тую ці іншую інфармацыю, а таксама наяўнасць сайта не толькі ў ТОП-10, але і ТОП-3, ТОП-5 пошукавай выдачы.
Аддзел камунікацый