Навіны банка і прэс-рэлізы
23.05.2019

«Беларусбанк» адкрыў дзверы абноўленага сталічнага аддзялення № 500/287

Пасля рамонту для жыхароў Маскоўскага раёна сталіцы свае дзверы расчыніла абноўленае аддзяленне № 287 па адрасе Ясеніна, 16.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел начальнік філіяла № 500 - Мінскага ўпраўлення Дзмітрый Грыбоўскі, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка, намеснік дырэктара дэпартамента рознічнага бізнесу «Беларусбанка» Аляксей Буркоўскі, прадстаўнік генеральнага падрадчыка - галоўны інжынер прыватнага прадпрыемства «ТВЛ-буд» Андрэй Карніцкі, а таксама былы кіраўнік аддзялення - Людміла Дубовік, якая цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку і з'яўляецца ветэранам банка.

аддзяленне Беларусбанка

супрацоўнікі аддзялення

Паспяховай, плённай працы і адданых кліентаў пажадалі калектыву намеснік старшыні праўлення банка Святлана Кажэкіна, дырэктар дэпартамента рознічнага бізнесу Іна Русаковіч, намеснік начальніка філіяла-Мінскага ўпраўлення Уладзімір Грыгор'еў.

кіраўніцтва Беларусбанка

Госці і кіраўніцтва мадэрнізаванага аддзялення адзначылі сучасны дызайн, пашырэнне кліенцкай залы, камфортнае заніраванне. Тут жа былі здзейснены першыя аперацыі праз новы банкамат і інфакіёск, якія ўжо працуюць кругласутачна.

кліенты Беларусбанка

Вось ужо больш за 30 гадоў аддзяленне аказвае паслугі насельніцтву. Тут абслугоўваюцца каля 8,5 тысяч укладчыкаў. Каманда аддзялення неаднаразова займала прызавыя месцы ў працоўным спаборніцтве на ўзроўні вобласці і ў рэспубліцы.

Каманда аддзялення

Аддзел камунікацый