Прыдумаць, зрабіць і прадаць. Гэты нумар мы прысвяцілі прадпрымальнікам, якія ў прамым сэнсе слова робяць бізнес сваімі рукамі: канструююць мэблю, шукаюць пакупнікоў і нават становяцца YouTube-блогерамі з тысячамі падпісчыкаў і мільёнамі праглядаў.
Так, Павел Сідорык, аддзелачнік-відэаблогер, патлумачыў, як бізнесу ўзаемадзейнічаць з YouTube, каб ад кліентаў не было адбою. Таксама мы даведаліся, як стваральнікі мэблевага праекта Woodberry у Беларусі робяць паркет і мэблю, а прадаюцца як «італьянцы» за мяжой.
Акрамя таго, мы пагутарылі з экспертамі-эколагамі, якія расказалі, чаму адмова ад пластыку не ўратуе планету і як Берлін можа дапамагчы Мінску зноў стаць зялёным.