Падведзены вынікі трэцяга (заключнага) розыгрышу прызоў рэкламнай гульні «Да месца вашай мары з Visa». Уладальнікам галоўнага прыза - сертыфіката на падарожжа на суму 8500 бел.руб. - стаў кліент Беларусбанка Вакушэнка Дзмітрый Анатольевіч. Для ўдзелу ў рэкламнай гульні Дзмітрый зарэгістраваў каля 15 аперацый, здзейсненых па картцы Visa Клуба #настарт і адна з іх прынесла яму ўдачу. Усяго за час правядзення рэкламнай гульні было зарэгістравана больш за 490 тыс. аперацый, з іх 90 тыс. ажыццявілі трымальнікі картак Беларусбанка.
Калі вы таксама з'яўляецеся трымальнікам карткі Visa, то да 29 мая можаце прыняць удзел у акцыі «Кожны дзень анлайн з Visa»: здзяйсняць пакупкі анлайн і атрымліваць гарантаваны прыз - прамакод на 20 бел. руб.! Больш падрабязна азнаёміцца з правіламі рэкламнай акцыі можна тут.