Навіны банка і прэс-рэлізы
21.05.2019

«Беларусбанк» прыняў удзел у міжнародным эканамічным форуме ў Віцебску

У Віцебску прайшоў VIII Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы». Афіцыйным партнёрам мерапрыемства выступіў «Беларусбанк».

Форум захаваў свой унікальны фармат пляцоўкі, на якой сустракаюцца ўлада і бізнес, кіраўнікі найбуйнейшых кампаній і прадстаўнікі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

прадпрымальніцтва ў Беларусі

«Беларусбанк» таксама стаў удзельнікам міжнароднага эканамічнага форуму. На афіцыйным стэндзе банка былі прадстаўлены прадукты і паслугі для бізнесу.

У выставачных экспазіцыях форуму прынялі ўдзел ключавыя карпаратыўныя кліенты банка: УП «Віцебскаблгаз», ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», холдынг «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка», РУП «Белмытнясэрвіс», ААТ «Полацк - Шкловалакно» і інш. У рамках мерапрыемства бакі абмеркавалі перспектыўныя накірункі супрацоўніцтва.

перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва

«Беларусбанк» на пастаяннай аснове ўдасканальвае прадуктовую лінейку для сегмента МСБ. За I квартал гэтага года найбуйнейшы банк краіны накіраваў на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу больш за Br400 млн. У рамках дзеючай Праграмы падтрымкі МСБ банк заключыў каля 5,5 тысячаў дагавораў.

падтрымка малога і сярэдняга бізнесу

Развітая інфраструктура, даступнасць паслуг ва ўсіх рэгіёнах краіны дазваляе «Беларусбанку» займаць лідзіруючыя пазіцыі сярод банкаў у рабоце з гэтым сегментам эканомікі.

Аддзел камунікацый