Навіны банка і прэс-рэлізы
15.05.2019

У «Беларусбанку» можна аформіць страхоўку па праграме «З абаронай ад кляшча» са зніжкай - 30%

страхоўка ад кляшча

Добрыя навіны для ўдзельнікаў клубаў «Шчодры» (трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак БЕЛКАРТ-Maestro/MasterCard Standard) і «Аксаміт»: у перыяд па 30 чэрвеня гэтага года ў рамках рэкламнай акцыі аформіць страхоўку па новай праграме «З абаронай ад кляшча» можна са зніжкай у памеры 30%.

Нагадаем, кошт гадавой страхоўкі без уліку зніжкі на аднаго чалавека складае 16 рублёў на суму 1600 рублёў. Прадукт выдатна падыйдзе для дачнікаў, аматараў адпачынку на прыродзе і прадугледжвае арганізацыю і аплату комплексу медыцынскіх паслуг, неабходных пры ўкусе шкоднага кляшча.

Аддзел камунікацый