У Мінску падвялі вынікі штогадовай банкаўскай прэміі «Банк года – 2018». «Беларусбанку» ўручаны ўзнагароды ў дзвюх намінацыях ад партнёраў. Плацежная сістэма БЕЛКАРТ выступіла заснавальнікам спецыяльнай намінацыі за найбольшы прырост эмісіі картак БЕЛКАРТ, выпушчаных у 2018 годзе. Пераможцам стаў «Беларусбанк».
У рамках правядзення прэміі кампанія «Медыя Лайн» вывучыла ўсе сайты беларускіх банкаў і таксама ўручыла ўзнагароды пераможцам. У намінацыі «Лепшы банкаўскі сайт», удзельнікамі якой сталі 24 беларускіх банка, другое месца заняў «Беларусбанк». Перамога ў гэтай намінацыі - гэта сведчанне паспяховай працы банка ў дадзеным напрамку.
Прэмія «Банк года 2018» - падвядзенне вынікаў працы банкаў, якія вялі камерцыйную дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2018 годзе. Прэмія праходзіць пры афіцыйнай падтрымцы Асацыяцыі беларускіх банкаў, а таксама пры кансультацыйнай падтрымцы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Заснавальнік прэміі - фінансавы партал Myfin.by, арганізатар - агенцтва GUARDO. Прэмія праходзіць штогод з 2015 года. Падвядзенне вынікаў праводзіцца на аснове даных, прадстаўленых банкамі ў аргкамітэт прэміі шляхам запаўнення заяўкі.
Аддзел камунікацый