Навіны банка і прэс-рэлізы
04.05.2019

Увесь май кліенты банка могуць атрымаць зніжку на аўтамыйку і аўтадапамогу

ААТ «ААБ Беларусбанк» і партнёры - кампанія АССІСТ (партнёр банка па аказанні паслуг інтэрнэт-плацяжоў) і ТАА «Інтэлектуальныя гарадскія сістэмы» (распрацоўшчык мабільнага прыкладання «aisDrive») аб’яўляюць зніжкі на аплату паслуг аўтамыйкі і служб аўтадапамогі на дарозе.

Аплачваючы гэтыя паслугі праз мабільнае прыкладанне aisDrive плацежнай карткай банка з 01.05.2019 па 31.05.2019, вы атрымаеце зніжку ў памеры 10%.

мобильное приложение aisDrive

Сэрвіс aisDrive - гэта экасістэма для аўтамабілістаў, якая дазваляе зручным спосабам аплачваць паслугі АЗС, аўтамыек, а таксама ў выпадку неабходнасці выклікаць службу дапамогі на дарозе.

aisDrive – надзейны памочнік кожнага аўтамабіліста!

Прыкладанне для скачвання даступна ў Арр Store і Google Play.