Навіны банка і прэс-рэлізы
30.04.2019

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу здзяйснення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле №511

Паважаныя кліенты!

У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхнічных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу здзяйснення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле №511:

У перыяд часу з 22:00 03.05.2019 да 09:00 07.05.2019 будуць недаступны аперацыі:

- па ўкладных рахунках фізічных асоб у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) і самаабслугоўвання;

- па крэдытах фізічных асоб ва ўсіх каналах абслугоўвання.

З 04.05.2019 па меры завяршэння працы аддзяленняў філіяла №511, але не пазней 19:00 будуць недаступны аперацыі па ўкладных рахунках фізічных асоб ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк». Магчымасць здзяйснення аперацый будзе адноўлена не раней 09:00 07.05.2019.

У перыяд часу з 23:59 03.05.2019 да 09:00 07.05.2019

не будуць ажыццяўляцца аперацыі па адкрыцці бягучых рахункаў, доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі, а таксама дзеянні па раней выпушчаных плацежных картках кліентаў філіяла №511 (перавыпуск, прадаўжэнне, дублікат).

Просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.