Рэкламная гульня «Час прызоў з Белкарт!», арганізаваная «Беларусбанкам» сумесна з плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ, завершана. Пераможцам 3-га этапа і ўладальнікам галоўнага прыза ў 5000 бел.руб стала Алена Ціліцен са Століна. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцы адбылося ў Галаўным офісе «Беларусбанка».
Грашовыя прызы ў памеры 500, 100, 50 і 20 руб. яшчэ атрымаюць 285 чалавек. Спіс пераможцаў 3-га розыгрышу размешчаны на сайце www.asb.belkart.by.
Нагадваем, для ўдзелу ў рэкламнай гульні «Час прызоў з БЕЛКАРТ!» было неабходна з 1 студзеня па 31 сакавіка 2019 года аплаціць картай БЕЛКАРТ «Беларусбанка» пакупкі ў пунктах гандлю і сэрвісу на суму ад 20 руб. і зарэгістраваць чэкі на сайце.
Банк дзякуе кліентам за ўдзел. Гуляйце і перамагайце - далей цікавей!