Навіны банка і прэс-рэлізы
24.04.2019

Банк выявіў выпадкі махлярства

Паважаныя кліенты!

Зноў выяўлены выпадкі, калі махляры тэлефануюць кліентам, прадстаўляюцца работнікамі банка і просяць даныя карты, лагін і пароль інтэрнэт-банкінгу.

Нагадваем вам, што работнікі банка не могуць тэлефанаваць вам і прасіць падобную інфармацыю.

Калі вам паступіў такі званок, ні ў якім разе не паведамляйце зламыснікам ніякіх рэквізітаў і лепш спыніце гутарку з суразмоўцам.

Акрамя таго, не верце аб'явам у сацыяльных сетках, у якіх зламыснікі абяцаюць дапамагчы з атрыманнем крэдыту банка. Просім не пераходзіць па незнаёмых спасылках. Для камунікацыі з кліентам у папулярных месенджарах у банка існуюць афіцыйныя акаўнты.

Нядаўнія выпадкі махлярства:

Кліенту патэлефанавалі з утоенага нумара, прадставіліся праграмістам банка. Сказалі, што кліент заказаў зваротны званок праз сайт банка і спаслаліся на праблему несанкцыянаванага ўваходу ў асабісты кабінет інтэрнэт-банкінгу.

Затым спыталі, ці ёсць у чалавека карты «Беларусбанка». Кліент адказаў «так» і яму прапанавалі прадыктаваць усе рэквізіты: нумар карты, тэрмін дзеяння, CVV-код, лагін у інтэрнэт-банкінгу і пароль ад яго. Далей кліенту прыйшло паведамленне з кодам для дабаўлення карты і часовым паролем. Пасля перадачы гэтага кода ў кліента спісаліся з карты ўсе грашовыя сродкі.

Чалавек вырашыў скарыстацца паслугамі зламыснікаў, якія размясцілі ў сацыяльнай сетцы Вконтакте аб'яву пра дапамогу ў выдачы крэдытаў пры садзейнічанні аператара «Беларусбанка» Наталлі Саўчанка.

У якасці пацвярджэння таго, што крэдыт нібыта адобраны, яму накіравалі карцінку (скрыншот інтэрфейсу афіцыйнага карпаратыўнага сайта банка, адрэдагаванага з дапамогай Фоташопа). На выяве відаць ход і станоўчы вынік разгляду заяўкі на крэдыт аператарам банка Наталляй Сяргееўнай Саўчанка. Таксама было відаць, што для атрымання крэдыту засталося націснуць кнопку «Адправіць на выдачу».

За аказаныя паслугі чалавеку прапаноўвалася пералічыць на плацежную картку Наталлі Саўчанка, фотаздымак якой зламыснікі адправілі ў якасці дадатку, суму ўзнагароджання ў памеры 350 долараў ЗША.

Будзьце ўважлівыя і памятайце, «Беларусбанк» абараняе фінансы і захоўвае канфідэнцыяльнасць асабістых даных кліентаў.

Калі вы сталі ахвярай махляра:

  • заблакіруйце карту па тэлефоне, пазначаным на адваротным баку;
  • звярніцеся з заявай у міліцыю;
  • замяніце карту ў аддзяленні «Беларусбанка».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!